Вернікі нашага душпастырства выйшлі з прапановай штомесяц адпраўляць Святую Імшу за Беларусь.

Пасля абмеркаванняў было вырашана, што ў кожную чацвёртую нядзелю месяца вечаровая Святая Імша будзе цэлебравацца ў інтэнцыі Айчыны.

Першая — ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 28 мая. А 17:00 ружанец з разважаннямі, а 18:00 Святая Імша.