
25 чэрвеня можна будзе прыйсці на лекцыю мастацтвазнаўцы Дзмітрыя Салодкага, куратара выставы «Жаночы Род», якая адбывалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў 2022-2023 гадах і стала надзвычай папулярнай сярод наведвальнікаў.
Чаму нашыя продкі называлі зямлю — «Маці-зямля»? Як выпяканне вясельнага каравая было звязана з зачаццем дзіцяці? Якія атрыбуты жаночага побыту выкарыстоўваліся ў якасці інструмента жаночай ініцыяцыі?
Пра гэта і многае іншае вы даведаецеся 25 чэрвеня, у 19:00, у парафіяльным доме (ul. Książęca 21).
Уваход: вольны / donat.