Наша супольнасць робіць чарговы крок у рэалізацыі напісання іконы Маці Божай Будслаўскай!

Працу па стварэнню копіі абраза будзе выконваць беларускі мастак Эдуард Галустаў. Удзячны яму за тое, што ён зробіць гэта задарма. Аднак, матэрыялы для яго выканання, з рамай і падстаўкай нам будуць каштаваць прыкладна каля 2500 зл.

Таму аб’яўляем асобны збор грошаў на выканне іконы Маці Божай Будслаўскай для нашай супольнасці.

Грошы можна будзе ахвяраваць у захрыстыі ці на на рахунак кс. Вячаслава 94 1160 2202 0000 0004 9856 6114 (з пазнакай НА ІКОНУ).

Разам робім цудоўную справу!