Кс. Андрэй Лысы SChr з Мінску правядзе сёлетнія духоўныя практыкаванні. Паспрабуем паглядзець на споведзь па-даросламу.

Тры дні рэкалекцый дапамогуць падрыхтавацца да Пасхі. Падрабязны план будзе дададзены пазней, але ўжо цяпер можам сказаць, што ў праграме: Святыя Імшы кожны дзень, канферэнцыі, споведзь, Крыжовы шлях і магчымасць размовы са святаром.

Засяродзімся над словамі псальму:
«Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, і аднаві ўва мне трывалы дух» (Пс 51,12)

Калі: 17-19 сакавіка.
Дзе: капліца касцёла св. Аляксандра, plac Trzech Krzyży.