🔸Пілігрымка ў Ліхэнь перанесена на 30 верасня (субота). Праграма застаецца без зменаў.
Духоўны кіраўнік — кс. Вячаслаў Барок
Кошт удзелу — 100 зл. Абавязкова запіс праз Гугл-форму

🔸9-10 верасня грэка-каталік айцец Лявонцій правядзе нашай супольнасці дзень засяроджання і рэкалекцыі на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года. Заахвочваем загаддзя запланаваць гэтыя дні.

🔸На гэтым тыдні:
Панядзелак — Святая Імша а 18:00.
Чацвер — Святая Імша а 18:00, пасля — біблійнае кола з кс. Вячаславам.

Жадаем добрага тыдня!