У наступную нядзелю св. Імшы як звычайна — 11.30 і 18.00

Ужо актыўна карыстаемся спеўнікамі. Дзякуй усім хто далучыўся да арганізацыі. Са спеўнікамі працуе наступным чынам — яны ляжаць перад прэзбітэрыем з правага боку. Калі прыходзім на св. Імшу, то можна іх браць. А на табліцы напісаны нумары спеваў якія будуць выконвацца падчас службы.

Працягваем запіс у пілігрымку. Заахвочваем і запрашаем. Таксама можна далучыцца не на ўсю пілігрымку. Прайсці, напрыклад, адзін дзень у нядзелю ці ў суботу. Заахвочваем і запрашаем.