🔸2 ліпеня, нядзеля — урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Святочная Святая Імша а 11:30. Пасля гарбата ў парафіяльным доме.

🔸Дзякуем за ахвяраванні, што збіраюцца на ікону Маці Божай Будслаўскай, на сённяшні дзень маем 2150 зл. Збор трывае далей.

🔸22-29 ліпеня — пілігрымка Варшава-Кастамлоты. Трывае запіс, падрабязнасці ў замацаваных.

🔸На гэтым тыдні:
Панядзелак: Чэрвеньскае набажэнства а 18:00. Потым Святая Імша.

Чацвер — 29 ліпеня — Урачыстасць свв.Пятра і Паўла: Чэрвеньскае набажэнства а 18:00. Потым Святая Імша. Пасля — Біблійнае кола з кс. Вячаславам у парафіяльным доме.