🔸Як аб’яўлялася, 9-10 верасня грэка-каталік а. Лявонцій правядзе нашай супольнасці рэкалекцыі на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года. Заахвочваем загаддзя запланаваць гэтыя дні.

🔸26-га жніўня (субота) адбудзецца аднадзённая пілігрымка ў санктуарый у Ліхэні.
Духоўны кіраўнік — кс. Вячаслаў Барок.
Кошт удзелу — 150 зл. Абавязкова запіс праз Гугл-форму.

🔸Дзякуем нашаму хору за спеў на Імшы ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і канцэрт пасля.

🔸У наступную нядзелю — малітва за Айчыну. А 17:00 ружанец, а 18:00 — Святая Імша.

🔸На гэтым тыдні:
Панядзелак — Святая Імша а 18:00.
Чацвер — Святая Імша а 18:00, пасля — біблійнае кола з кс. Вячаславам.