Хвала Хрысту! Аб’явы 19.06 — 25.06:

🔸Ва аўторак пасля Імшы а 18:00 — паседжанне Рады душпастырства.

🔸У нядзелю 25 чэрвеня а 15:00 арганны канцэрт у верхнім касцёле. Грае Артур Паласухін, выпускнік Музычнага універсітэта Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, цяпер студэнт Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра.

🔸Наступная нядзеля — чацвёрта нядзеля месяца — а 17 ружанец, а 18 Імша за Айчыну. Пасля Імшы а 19 у парафіяльным доме — гарбата і лекцыя Дзьмітрыя Салодкага “Жаночы род”

🔸Праца па стварэнні копіі абраза Маці Божай Будслаўскай даручана Эдуарду Галуставу. Наш беларускі мастак сам абраз намалюе задарма. Матэрыялы для выканання, з рамай і падстаўкай будуць каштаваць прыкладна каля 2500 зл.
Таму аб’яўляем асобны збор грошаў на выканне іконы Маці Божай Будслаўскай.

🔸22-29 ліпеня пешая пілігрымка Варшава — Кодэнь — Кастамлоты. Трывае запіс.

🔸На гэтым тыдні:

Панядзелак: Чэрвеньскае набажэнства і Святая Імша а 18:00.

Чацвер: Чэрвеньскае набажэнства і Святая Імша а 18:00. Пасля Біблійнае кола.