
🔹Ва аўторак запрашаем ахвотных далучацца да спаткання Рады. Пачатак Святой Імшой а 18:00.
🔹У бліжэйшую нядзелю а 17:00 пройдзе сустрэча музыкаў, падчас якой разам з удзельнікамі гурта Znak Stop можна будзе паграць, паспяваць, паімправізаваць і пагутарыць. Магчыма збяром свой гурт! Каб лепш спланаваць сустрэчу, просім зарэгістравацца па спасылцы. Пасля Імшы адбудзецца праслаўленне, якое падрыхтуе гурт Znak Stop
🔹Таксама ў нядзелю а 17:00 ружанец, а пасля — а 18:00 — Святая Імша за Айчыну.
🔹 Трывае запіс у пілігрымку ў Ліхэнь
30 верасня (субота). Праграма замацавана ў сац.сетках.
Духоўны кіраўнік — кс. Вячаслаў Барок
Кошт удзелу — 100 зл. Абавязкова запіс праз Гугл-форму.
🔹 На гэтым тыдні:
Панядзелак — Святая Імша а 18:00.
Чацвер — Святая Імша а 18:00, пасля — біблійнае кола з кс. Вячаславам.