
🔹 19-га лістапада, наступная нядзеля, сустрэча сямей у кляштары сясцёр назарэтанак. У праграме св Імша, абед, малітва, дзяленне сямейным досведам. Пачатак у 14.15. Болей інфармацыі ў нашых сацыяльных сетках.
🔹 26 лістапада — нядзеля Хрыста Валадара. Канцэрт нашага хору пасля Імшы 11.30, і арганны канцэрт а 15.00.
🔹 2 снежня з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе а 11:00 біскуп Кшыштаф Задарка будзе цэлебраваць у нашым касцёле Святую Імшу.
🔹8-10 снежня кс. Юры Рашатко — душпастыр беларускай супольнасці ў Кракаве, цяпер піша дактарат па філасофіі і дадаткова вучыцца на класічнай філалогіі — правядзе для нас адвэнтавыя рэкалекцыі на тэму “Мой крызіс — мая сіла”. Рэкалекцыі адбудуцца ў пятніцу, суботу і нядзелю, а ў суботу дадаткова будзе дзень засяроджання, каб кожны мог выбраць для сябе выгодны фармат.
🔹Рэпетыцыі хора штонядзелю а 16:30.
🔹 На гэтым тыдні:
Панядзелак — Святая Імша а 18:00, пасля — моладзевая катэхеза з кс. Яўгенам
Чацвер — Святая Імша а 18:00, пасля — біблійнае кола з кс. Вячаславам.
Нядзеля — катэхеза для дзетак а 10:45 у парафіяльным доме, Святыя Імшы а 11:30 і 18:00.
🔹Прыгадваем аб магчымасці складваць інтэнцыі на Імшу на працягу тыдня.
🔹 Прыборка нашай капліцы — ў пятніцу пасля абеду ці ў суботу днём. Хто б хацеў паслужыць гэтай справай — звяртайцеся да Ганны Андравай, яна растлумачыць што і як, пішыце нам у сацыяльныя сеткі ці звяртайцеся да кс. Вячаслава — ён дасць кантакт.