📌План на Святы Пасхальны Трыдуум:

  • Вялікі Чацвер (06.04) — Імша а 18:00 у верхнім касцёле разам з польскай парафіяй.
  • Вялікая пятніца (07.04) — Крыжовы шлях а 18:00, пасля — Літургія Мукі Пана ў дольным касцёле.
  • Вялікая субота (08.04) — святая Пасхальная Вігілія а 22:00 у верхнім касцёле.

📌Асвячэнне страваў на велікодны стол будзе ў суботу пасля Вігілійнай Імшы і ў нядзелю.

📌Імшы ў нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана і ў Велікодны панядзелак як заўсёды — а 11:30 і 18:00.

📌 У нядзелю пасля Імшы а 11:30 запрашаем на супольны святочны абед. Прыносьце з сабою нешта да сумеснага стала. Адсвяткуем разам!

📌 У аўторак а 18:00 збіраемся на прыбіранне нашай капліцы перад святамі.

📌15 красавіка — сустрэча беларусаў-каталікоў замежжа. Абавязвае рэгістрацыя. Падрабязнасці на сайце.

📌17 красавіка а 19.00 адбудзецца сустрэча з Андрусём Такіндангам.

📌У панядзелак (3.04) Святая Імша а 18:00, пасля- моладзевая катэхеза з кс. Яўгенам.
Біблійнага спаткання ў гэты чацвер не будзе.